У Гарадзенскай вобласці пачаліся зборы тэрытарыяльных войск
![У Гарадзенскай вобласці пачаліся зборы тэрытарыяльных войск](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/03/ter_1.jpg)
Таксама ў рамках збораў праводзяцца навучанне чыноўнікаў з райвыканкамаў і вайсковых камісарыятаў у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў і іх падрыхтоўкі да выканання задач.
Artykuł У Гарадзенскай вобласці пачаліся зборы тэрытарыяльных войск pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
![](/wp-content/uploads/2023/03/ter_1.jpg)
У Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласці праводзяцца зборы з воінскімі часткамі тэрытарыяльных войскаў і органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны, паведаміла Міністэрства абароны 31 сакавіка. Зборы працягнуцца да 21 красавіка.
Зборы праводзяцца ў рамках плана падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў для павышэння іх баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, праверкі рэальнасці і тэрмінаў выканання мабілізацыйных мерапрыемстваў.
Таксама ў рамках збораў праводзяцца навучанне чыноўнікаў з райвыканкамаў і вайсковых камісарыятаў у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў і іх падрыхтоўкі да выканання задач.
Акрамя таго, у працэсе збораў будуць прапрацаваныя пытанні выкарыстання тэрытарыяльных войскаў супольна з падраздзяленнямі і воінскімі часткамі Узброеных Сіл.
Artykuł У Гарадзенскай вобласці пачаліся зборы тэрытарыяльных войск pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.