Павел Латушка: Мы гатовы да абмену: мужчынская частка НАУ на ўсіх палітвязняў
Падчас сённяшняй прамовы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што згодны абмяняць Анджэя Пачобута, але толькі на Паўла Латушку і на чальцоў НАУ.
Artykuł Павел Латушка: Мы гатовы да абмену: мужчынская частка НАУ на ўсіх палітвязняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Падчас сённяшняй прамовы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што згодны абмяняць Анджэя Пачобута, але толькі на Паўла Латушку і на чальцоў НАУ. Латушка адказаў:
– А свайго імя і ад імя мужчынскай часткі каманды НАУ, мы згодныя на абмен, але ў нас свая прапанова. Мы гатовы правесці абмен Паўла Латушкі і мужчынскай часткі каманды НАУ на ўсіх палітзняволеных Беларусі.
Падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі да яго звярнуліся з пытаннем пра абмен Анджэя Пачобута. Юрый Васкрасенскі запытаў, які адказ будзе польскім уладам, якія гатовы на гэты абмен.
Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў абмяняць Пачобута на Паўла Латушку і ўсіх чальцоў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Таксама Лукашэнка прапанаваў Святлане Ціханоўскай прыехаць у Беларусь і сесці за краты разам з мужам Сяргеем Ціханоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Павел Латушка: Мы гатовы да абмену: мужчынская частка НАУ на ўсіх палітвязняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.