Лукашэнка прапаноўвае Польшчы выдаць Паўла Латушку ў абмен на Анджэя Пачобута
Таксама Лукашэнка прапанаваў Святлане Ціханоўскай прыехаць у Беларусь і сесці за краты разам з мужам Сяргеем Ціханоўскі.
Artykuł Лукашэнка прапаноўвае Польшчы выдаць Паўла Латушку ў абмен на Анджэя Пачобута pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі да яго звярнуліся з пытаннем пра абмен Андрэя Пачобута. Юрый Васкрасенскі запытаў, які адказ будзе польскім уладам, якія гатовы на гэты абмен. Задаючы сваё пытанне, Юрый Васкрасенскі наўмысна сказіў прозвішча палітвязня. Аляксандр Лукашэнка ў сваім адказе спачатку назваў прозвішча дзеяча польскай нацыянальнай меншасці правільна, пасля таксама пачаў перакручваць.
«Яны прапануюць нам абмяняць Пачобута на нейкі кавалак мяжы. На «Баброўнікі», пункт пропуску. Калі мне прапанавалі, я наогул быў у жаху. Як можна чалавека абмяняць на пункт пропуску? Ну не трэба вам гэты пункт — добра, закрывайце. Мы туды практычна не едзем у мэтах эканомікі і дзяржаўных інтарэсаў. Але абмен дык адмен, — заявіў Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў абмяняць Пачобута на Паўла Латушку і ўсіх чальцоў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Таксама Лукашэнка прапанаваў Святлане Ціханоўскай прыехаць у Беларусь і сесці за краты разам з мужам Сяргеем Ціханоўскі.
Пры гэтым, паводле яго слоў, кіраўніка незарэгістраванага Саюза палякаў Анжаліку Борыс ён не аддасць. Лукашэнка заявіў, што яна „яго палячка” і карыстаецца свабодай перамяшчэння.
„Няхай яна сама вызначаецца. Я ведаю, яна дакладна вызначыцца, я буду жыць у Беларусі. Яна палячка, але яна мая палячка», – сказаў Лукашэнка.
Artykuł Лукашэнка прапаноўвае Польшчы выдаць Паўла Латушку ў абмен на Анджэя Пачобута pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.