Новыя эўрасанкцыі супраць Менску захрасьлі, нягледзячы на заявы пра расейскую ядзерную зброю
Вартыя даверу крыніцы эўрапейскага рэдактара Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка ў Брусэлі паведамілі, што дыскусіяў наконт новых санкцыяў ЭЗ супраць Менску пасьля заявы Пуціна аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі пакуль няма.