Батумі: год беларускай прасторы LinX
![Батумі: год беларускай прасторы LinX](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/05/image-1.png)
Яе заснавальнік і кіраўнік Мікіта Маханькоў распавёў пра стварэнне прасторы LinX.
Artykuł Батумі: год беларускай прасторы LinX pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
1 траўня 2023 году спаўняецца год як у самым цэнтры грузінскага Батумі працуе беларуская прастора LinX.
![](/wp-content/uploads/2023/05/image-1.png)
Яе заснавальнік і кіраўнік Мікіта Маханькоў распавёў пра стварэнне прасторы:
– Прыкладна ў сакавіку я прыехаў у Батумі. Без асаблівых думак адносна таго, чым займацца. Хутка зразумеў, што нейкую канкрэтную працу тут знайсці будзе вельмі складана без ведання грузінскай мовы. З’яўвілася думка зрабіць каворкінг, тым больш у мяне ёсць пэўны вопыт. Памяшканне знайшлі вельмі хутка. Недзе месяц пайшоў на пошукі. Тут такая асаблівасць, што ўсё трэба шукаць афлайн.
![](/wp-content/uploads/2023/05/image.png)
На думку Мікіты, прастора таксама стала месцам, дзе перыядычна ладзяцца розныя беларускія імпрэзы:
– На беларускую тэматыку ў нас было некалькі этапаў гістарычнай накіраванасці. Мы па панядзелках імкнемся глядзець кіно ў беларускай агучцы. Мне ўсё жыццё здавалася, што гэта як бурштын, яго мала ў свеце. Але на самой справе на беларускую мову агучана вялікая колькасць фільмаў. І я з вялікім задавальненнем сам іх пераглядаю. Людзей збіраецца досыць шмат.
Пляцоўка LinX таксама шточацвер збірае беларусаў на беларускі нэтворкінг і на такія сустрэчы прыходзяць ад 20 да 30 чалавек, каб паразмаўляць між сабою па-беларуску.
![](/wp-content/uploads/2023/05/image-2.png)
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Батумі: год беларускай прасторы LinX pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.