Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка перавялі ў глыбоцкую калонію
Згодна з матэрыяламі справы ў ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады-Барысаў, Мельнік падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання. У выніку гэтага адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў.
Artykuł Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка перавялі ў глыбоцкую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Віталя абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў. 22 снежня Мельніку прысудзілі 13 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Нагадаем, асаблівы рэжым прадугледжвае камернае ўтрыманне ў калоніі.
Згодна з матэрыяламі справы ў ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады-Барысаў, Мельнік падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым прывёў у непрыдатны для эксплуатацыі стан яго прыборы і элементы. У выніку гэтага адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў.
Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах.
Стала вядома, што яго этапавалі ў глыбоцкую калонію № 13, дзе цяпер знаходзіцца палітзняволены палітык Мікалай Статкевіч, на якога адміністрацыя аказвае ціск.
Падтрымаць Віталя: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Віталь Юр’евіч Мельнік.
Вясна
Artykuł Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка перавялі ў глыбоцкую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.