Анатоль Котаў: Лукашэнка і Пуцін могуць развязаць ядзерную вайну
Палітолаг, аналітык Усходнееўрапейскага стратэгічнага форуму, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта ўпэўнены, што ядзерная зброя перавозіцца ў Беларусь з Расеі не дзеля шантажу.
Artykuł Анатоль Котаў: Лукашэнка і Пуцін могуць развязаць ядзерную вайну pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітолаг, аналітык Усходнееўрапейскага стратэгічнага форуму, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Котаў упэўнены, што ядзерная зброя перавозіцца ў Беларусь з Расеі не дзеля шантажу. Лукашэнка і Пуцін могуць развязаць ядзерную вайну.
Кажа Анатоль Котаў:
– Прытрымліваюся думкі, што перамяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыю Беларусі і не выкарыстоўваць яе, – гэта вельмі дарагая рэч. Гэта тое самае, як занадта дарагія вучэнні былі перад 24 лютым 2022 года. Таму выключаць тое, што ядзерная тактычная зброя будзе ўжытая, на жаль, нельга.
Беларусы Варшавы выступілі супраць новай авантуры двух дыктатараў, якія мёртвай хваткай уцапіліся за ўладу.
Анатоль Котаў згодны з Зянонам Пазняком, што у Амерыкі ёсць дастаткова рычагоў для спынення гэтага смертаноснага працэсу.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Анатоль Котаў: Лукашэнка і Пуцін могуць развязаць ядзерную вайну pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.