Прызваныя на зборы пачынаюць вяртацца дахаты
Маштабная праверка баявой гатоўнасці пачалася ў пачатку красавіка.
Artykuł Прызваныя на зборы пачынаюць вяртацца дахаты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З сённяшняга дня, 2 траўня. ваеннаабавязаныя, якія бяруць удзел у праверцы баявой гатоўнасці, пачынаюць адпраўляцца дадому, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Ваеннаабавязаныя, якія паказалі, паводле Мінабароны, высокія вынікі па прадметах баявой падрыхтоўкі, узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі, распавялі ў ведамстве.
Маштабная праверка баявой гатоўнасці пачалася ў пачатку красавіка. Тады паведамлялася, што праверка гатоўнасці можа расцягнуцца на 35 сутак, але ў Мінабароны запэўнівалі, што да 9 мая ўсе прызваныя на зборы вернуцца дахаты.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Прызваныя на зборы пачынаюць вяртацца дахаты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.