Нападаць не зьбіраюцца, але дывэрсантаў засылаюць. Навошта Лукашэнку атмасфэра шпіёнаманіі
Дзіўны кантраст. Яшчэ напрыканцы мінулага тыдня ў Ветцы Аляксандар Лукашэнка запэўніваў, што ніхто на Беларусь нападаць не зьбіраецца, «у тым ліку ўкраінцы». А сёньня склікаў нараду сілавікоў пра нарастаньне пагрозаў дывэрсіяў на межах краіны.