Зь Вільні стартаваў маратон салідарнасьці са зьняволенымі беларускімі журналістамі
Каб прыцягнуць увагу да сытуацыі з мэдыя ў Беларусі, беларускія і літоўскія журналісты правялі акцыю салідарнасьці і запусьцілі маратон салідарнасьці, які мае прайсьці ў розных краінах сьвету.