Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам і віцэ-прэм’ерам Ірландыі
На сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Ціханоўская падзякавала за супрацу з ірландскай амбасадай у Вільні і за падтрымку беларускіх праваабаронцаў і незалежных беларускіх медыя.
Artykuł Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам і віцэ-прэм’ерам Ірландыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская ў Дубліне правяла перамовы з прэзідэнтам Ірландыі Майклам Гігінсам і віцэ-прэм’ерам краіны Міхялам Марцінам, – піша Радыё Свабода.
Прэзідэнт распавёў Ціханоўскай пра ірландскі досвед барацьбы за ідэнтычнасць і незалежнасць краіны. На сустрэчы з віцэ-прэм’ерам беларуская палітык падзякавала яму за супрацу з ірландскай амбасадай у Вільні і за падтрымку беларускіх праваабаронцаў і незалежных беларускіх медыя, бо Ірландыя аказала дапамогу некаторым выданням.
На сустрэчы абмяркоўвалі таксама падтрымку культурных праектаў, а таксама дапамогу палітвязням, якія вызваляюцца з турмаў.
Artykuł Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам і віцэ-прэм’ерам Ірландыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.