У Беластоку прайшла канферэнцыя партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
Пасля двух дзён плённай працы, дэлегатамі канферэнцыі быў прыняты шэраг важных рэзалюцый і заяў.
Artykuł У Беластоку прайшла канферэнцыя партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку на базе хаба «Новая зямля» прайшла чарговая канферэнцыя партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Пасля двух дзён плённай працы, дэлегатамі канферэнцыі быў прыняты шэраг важных рэзалюцый і заяў.
Кажа кіраўнік беластоцкай партыйнай суполкі Сяргей Верамеенка:
-Галоўная мэта нашай сустрэчы была – прыняццё некалькіх дакументаў. Сярод іншага – рэзалюцыя-зварот да кіраўнікоў дзяржаў, да ўрадаў, да парламентаў і да ўсіх міжнародных структур, каб прызнаць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь часова акупаванай і прызнаць рэжым Лукашэнкі за акупацыйную адміністрацыю Расейскай Федэрацыі.
Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя была заснаваная ў 2005 годзе. З таго часу аргкамітэтам па яе стварэнні было зроблена сем спробаў рэгістрацыі ў Мінюсце Беларусі. Кожны раз быў – адмоўным.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку прайшла канферэнцыя партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.