103news.com
World News in Belarusian
Май
2023

Агляд прэсы: матывацыя для стомленых

0

8 і 9 траўня ў Берліне забаронена размяшчаць на мемарыялах расейскія і ўкраінскія сцягі. Атака дронаў на Крэмль: каму было патрэбна? ЕЦБ павысіў працэнтную стаўку на 0,25 працэнтныя пункты. Каранацыя Карла III: анахранізм ці сімвал яднання? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Ніякіх расейскіх і ўкраінскіх сцягоў, ані фатаграфій Пуціна і Зяленскага: берлінская паліцыя хоча не дапусціць злоўжыванняў ў гонар заканчэння Другой сусветнай вайны 78 гадоў таму. Па гэтай прычыне выдадзены агульныя ўказы аб абмежаванні пазначэння савецкіх мемарыялаў у Трэптове, Тыргартэне і Шёнхольцэр Хайдэ і іх бліжэйшых ваколіцах», – піша нямецкая газета Tagesspiegel.

«Фатаграфіі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, яго беларускага саюзніка Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага катэгарычна забароненыя 8 і 9 мая. Таксама забаронены дзяржаўныя сцягі Украіны і Расеі, георгіеўскія стужачкі, сімвалы Z і V, нашэнне ўніформы, ваенныя песні і заклікі, якія могуць быць успрыняты як усхваленне расейскай вайны ва Украіне. Выключэнне зроблена для дыпламатаў, удзельнікаў вайны і афіцыйных дэлегацый з краін-пераможцаў. Дазволены аднак савецкі сцяг, які дарэчы, актыўна выкарыстоўваецца РФ на акупаваных тэрыторыях, і дзяржаўны сцяг Беларусі, якая падтрымлівае агрэсію Расеі. Падыходзіць з афіцыйным беларускаім сцягам да савецкіх помнікаў можна, а вось з дзяржаўным сцягам Украіны нельга. Як стала вядома, з Масквы на Берлін ізноў рухаюцца пуцінскія байкеры – «начныя ваўкі» з расейскімі сцягамі і сімвалам Z – група з некалькіх сотняў чальцоў. Верны Пуціну мотаклуб хоча прыехаць у нямецкую сталіцу 9 траўня», – паведамляе нямецкае выданне.

***

Паводле адміністрацыі прэзідэнта РФ, у ноч на сераду над Крамлём былі збітыя два беспілотнікі. Падаплёка здарэння па-ранейшаму застаецца незразумелай. Масква заяўляе аб замаху на Уладзіміра Пуціна і абвінавачвае ва ўсім ЗША і Украіну. Кіеў і Вашынгтон абвінавачванні абвяргаюць. Еўрапейская прэса будуе здагадкі пра тое, хто стаіць за начным нападам і якія мэты пры гэтым пераследаваліся. Журналісты заклікаюць да разважлівасці і яшчэ раз да разважлівасці. Балгарскі партал Webcafé не верыць у версію, паводле якой за атакай дронаў стаіць менавіта Крэмль.

«Цяжка ўявіць, каб Пуцін так адчайна меў патрэбу ў палітычным капітале, каб аддаць загад аб інсцэнаваным нападзе, які прадэманстраваў бы на ўвесь свет, што яго ўласная сістэма СПА не здолела справіцца з двума беспілотнікамі, якія праляцелі сотні кіламетраў над тэрыторыяй Расеі, і ўдарылі ў самае сэрца расейскай сталіцы. Мяркуючы па ўсім, уся гэтая аперацыя носіць сімвалічны характар. Яна адбылася роўна за тыдзень да Дня Перамогі 9 траўня: у тыя дні, калі Масква рыхтуецца да штогадовага вайсковага параду на Чырвонай плошчы – аднаму з сімвалаў пуцінскага кіравання», – падкрэслівае балгарскае выданне.

***

У мэтах зніжэння інфляцыі Еўрапейскі цэнтральны банк у чарговы – ужо сёмы – раз павысіў працэнтную стаўку. У мінулым месяцы інфляцыя зноў злёгку падрасла – з 6,9 да 7 працэнтаў. Вырашыўшы нязначна павысіць стаўку, еўрапейскі рэгулятар рушыў услед прыкладу амерыканскай Федэральнай рэзервовай сістэмы, якая таксама падняла стаўку на 0,25 працэнтныя пункты. Далёка не ўсе аглядальнікі вітаюць крок, зроблены еўрапейскім Цэнтрабанкам. «Кіраўніцтва ЕЦБ дзейнічае занадта нерашуча», – крытыкуе сітуацыю нямецкая газета Süddeutsche Zeitung.

«І гэта нягледзячы на тое, што інфляцыя ў еўразоне па-ранейшаму застаецца высокай: за апошні час яна нават крыху вырасла. У той жа самы час тлеючы банкаўскі крызіс на дадзены момант, пакуль што, не ўяўляе сабой гэтак сур’ёзнай пагрозы, як гэта было яшчэ некаторы час таму. А гэта азначае, што зараз самы час дзейнічаць. Замест гэтага старшыня ЕЦБ Крысцін Лагард падкрэслівае наступнае: «Мы не тыя, хто робіць паўзы». Як быццам на фоне інфляцыі ў сем адсоткаў гэта разумны выбар. Здольнасць спыніцца і на імгненне задумацца – гэта якасць здольна як узвялічыць чалавека, так і звесці яго. Крысцін Лагард на шляху да таго, каб ашукацца», – папярэджвае нямецкае выданне.

***

Уласна кажучы, каралём Вялікабрытаніі, Паўночнай Ірландыі і краін Садружнасці Карл III лічыцца ўжо з верасня, аднак цырымонія каранацыі адбудзецца толькі ў суботу. Важнымі складнікамі дзейства з’яўляюцца прысяга караля на вернасць прававой дзяржаве, пратэстанцкай канфесіі і Царкве Англіі, а таксама памазанне манарха на царства пры дапамозе спецыяльна вырабленага для гэтага «святога» алею. Прэса падзялілася ў меркаваннях: адны аглядальнікі лічаць каранацыю вычварным анахранізмам, іншыя, наадварот, мяркуюць, што гэты абрад валодае аб’яднаўчым і кансалідуючым эфектам.

«Каранацыя караля Карла III пройдзе ў вельмі складаным кантэксце», – такое меркаванне выказвае французская газета Le Monde.

«Людзі вельмі неўхваляльна пазіраюць на каралеўскія прывілеі на фоне імклівага росту выдаткаў на жыццё: прыярытэты шараговых грамадзян знаходзяцца зусім у іншай плоскасці! І хоць у спробе выправіць імідж інстытуцыі, цесна звязанай з каланіяльным і рэпрэсіўным мінулым Вялікабрытаніі, Карл III і прынц Уільям выказалі «глыбокую скруху» з нагоды жахаў рабства, факт таго, што манарх яшчэ не ўсвядоміў, наколькі глыбока была ўцягнута каралеўская сям’я у так званы «Трохкутны гандаль» паміж трыма часткамі света – Афрыкай, Амерыкай і Еўропай, робіць іх раскаянне бескарысным у вачах шматлікіх брытанцаў», – піша французскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: матывацыя для стомленых pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день





Москва

Жительницы Москвы, Краснодара и Санкт-Петербурга больше всех тратят на сумки


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: МЦД продлят до Калужской, Смоленской, Тульской и Ярославской областей



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Песня

Авторская песня. Радио Авторской Песни. Авторская песня барды.




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Подведены итоги конкурса «Мы верим твердо в героев спорта»

Олимпийские ценности: доступное жилье в Иваново сдадут по улучшенному стандарту

Подведены итоги конкурса «Мы верим твердо в героев спорта»


ATP

Пекин (ATP). 2-й круг. Котов сыграет с Коболли, Сафиуллин – с Синнером, Медведев – с Маннарино



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России