Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны расейскага прапагандыста Прылепіна
Звесткі пра асобу затрыманага і ягоную магчымую ролю ў замаху на Прылепіна пакуль не раскрываюцца.
Artykuł Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны расейскага прапагандыста Прылепіна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пра затрыманне ў Ніжагародскай вобласці мужчыны, які можа быць датычны да сённяшняга падрыву машыны адыёзнага расейскага прапагандыста Захара Прылепіна, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Расеі Ірына Воўк.
«У Ніжагародскай вобласці паліцэйскія па гарачых слядах затрымалі мужчыну, які можа быць датычны да падрыву аўтамабіля, у якім знаходзіўся Захар Прылепін», — сказала Воўк.
Звесткі пра асобу затрыманага і ягоную магчымую ролю ў замаху на Прылепіна пакуль не раскрываюцца.
Раскошны Audi Q7 нямецкай вытворчасці, у якім ехаў Прылепін, выбухнуў сёння па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад днішчам машыны.
Пры выбуху аўтамабіля загінуў яго кіроўца, таксама расейскі прапагандыст, Прылепін атрымаў раненні. СК Расеі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт».
Крыніца „Наша Ніва”
Artykuł Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны расейскага прапагандыста Прылепіна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.