У Маскве прайшоў парад Перамогі
Частка палітыкаў, як і Пуцін, былі з георгіеўскімі стужачкамі, але не ўсе.
Artykuł У Маскве прайшоў парад Перамогі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Яго правялі міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу і галоўнакамандуючы сухапутных войскаў Алег Салюкоў. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін назіраў з трыбун, а затым выступіў з прамовай. На трыбунах таксама былі замежныя госці – лідары сямі дзяржаў СНД, якіх пасадзілі ўперамешку з ветэранамі.
Частка палітыкаў, як і Пуцін, былі з георгіеўскімі стужачкамі, але не ўсе: Пашынян, Бердымухамедаў і Такаеў былі без стужак, Мірзіёеў — са стужачкай у нацыянальных колерах. На грудзях Лукашэнкі быў прымацаваны чырвона-зялёны бант.
З трыбуны глядзеў парад і Аляксандр Лукашэнка. Акрамя яго, прысутнічалі прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў.
Парад працягнуўся каля 50 хвілін. Асноўную частку парада заняў праход вайскоўцаў Маскоўскай акругі і курсантаў розных ваенных навучальных устаноў. Ваенную тэхніку паказалі, але яе было мала, адсутнічала авіяцыя і сучасныя танкі.
Пасля парада Пуцін прайшоў па трыбунах з ветэранамі, паціснуў ім рукі. Лукашэнка ў гэты час паразмаўляў з Бердымухамедавым і Мірзіёевым.
Затым Пуцін і яго госці адправіліся ўскладаць кветкі да магілы невядомага салдата – яны ішлі туды пешшу некалькі хвілін.
Нагадаем, парады Перамогі планаваліся і ў рэгіёнах Расеі, але ў 24 гарадах, у тым ліку ў Белгарадзе, іх адмянілі – у асноўным з меркаванняў бяспекі. Прайшлі парады толькі ў пяці гарадах.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Маскве прайшоў парад Перамогі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.