Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Май
2023

Валерый Кавалеўскі: Галоўнае пытанне, якое тут абмяркоўваем, – гэта пагроза незалежнасці Беларусі

0
Валерый Кавалеўскі: Галоўнае пытанне, якое тут абмяркоўваем, – гэта пагроза незалежнасці Беларусі

Госць Рацыі – намеснік кіраўніка аб'яднанага пераходнага кабінета, адказны за міжнародныя справы – Валерый Кавалеўскі, які зараз знаходзіцца ў Вашынгтоне.

Artykuł Валерый Кавалеўскі: Галоўнае пытанне, якое тут абмяркоўваем, – гэта пагроза незалежнасці Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Госць Рацыі – намеснік кіраўніка аб’яднанага пераходнага кабінета, адказны за міжнародныя справы – Валерый Кавалеўскі.

РР: Ведаем, што Вы зараз знаходзіцеся ў Вашынгтоне. Вашынгтонская павестка – давайце з гэтага пачнём нашу размову. Якія сустрэчы, якія пытанні вырашаюцца?

Валерый Кавалеўскі: Самае галоўнае пытанне, якое тут абмяркоўваецца, – гэта пагроза незалежнасці Беларусі. І насамрэч гэта ў пэўным сэнсе сімвалічна, што ў свята 9 траўня, у свята Перамогі над нямецкім нацызмам, мы праводзім у гутарках пра тое, што Беларусь на сённяшні дзень знаходзіцца пад пагрозай менавіта ў выніку агрэсіўных дзеянняў самой Расеі, якая ў той час была нашым саюзнікам у барацьбе за свабоду. Тыя пытанні, якія мы будзем абмяркоўваць, гэта пашыраная канкрэтная прысутнасць Расеі на тэрыторыі Беларусі, бескантрольная, фактычна беларускае грамадства ў гэтым працэсе не ўдзельнічае; выкарыстанне беларускай інфаструктуры, паветранай прасторы, тэрыторыі, для таго, каб атакаваць Украіну, ці аказваць псіхалагічны ціск на Украіну; гэта і размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, таксама вельмі небяспечная сітуацыя. Мы ведаем, расейцы, калі яны пашыраюць сваю ваенную прысутнасць у іншых краінах, яны ёй карыстаюцца для таго, каб забяспечваць свае інтарэсы, а ў некаторых выпадках, як гэта было ў Крыме, мы бачылі нават анексію цэлай тэрыторыі, цэлай паўвыспы, і мы, канешне, не можам глядзець на развіццё расейскай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі пад іншым вуглом, акрамя як такога, што расейцы могуць скарыстацца супраць нас і мы павінны ў гэтым сэнсе мабілізаваць міжнародную супольнасць дзеля таго, каб спыніць гэтае прасоўванне, спыніць развіццё ваеннай структуры ў Беларусі і спыніць размяшчэнне ядзернай зброі на нашай тэрыторыі. Акрамя таго нагадаю, што ў сакавіку, калі Святлана Ціханоўская наведвала Вашынгтон, была дасягнутая дамоўленасць пра тое, што будзе створаны механізм стратэгічнага дыялогу паміж Злучанымі Штатамі і дэмакратычнай Беларуссю. І зараз гэтая павестка будзе скарыстаная менавіта для таго, каб прапрацаваць, дамовіцца пра асноўныя контуры і канцэпцыю гэтага стратэгічнага дыялогу. Гэта фактычна інстытуталізацыя нашых адносінаў. Гэта будзе магчымасць зрабіць нашу працу над двухбаковымі адносінамі сістэмнай, каб яна была практычнай, каб яна была арганізаваная, скардынаваная ўсімі бакамі.

РР: Ці можаце агучыць нейкія пункты сваёй павесткі?

Валерый Кавалеўскі: Гэта будзе цэлы шэраг сустрэч у дзяржаўным дэпартаменце, менавіта па пытанню стратэгічнага дыялогу. Мы таксама абмяркоўваем санкцыі. Мы абмяркоўваем ціск і адказнасць Лукашэнкі і рэжыму за злачынствы ў самой Беларусі і ўдзел у ваенных злачынствах на тэрыторыі Украіны, асабліва на першапачатковым этапе. Таму тут даволі багатая паветка дня будзе. Таксама будзе цэлы шэраг сустрэч у Кангрэсе Злучаных Штатаў, бо там таксама актыўна ўдзельнічаюць у выпрацоўцы адносінаў з Беларуссю. Праводзім брыфінгі, расказваем пра тое, што адбываецца ў Беларусі, якія могуць быць наступствы і што Злучаныя Штаты змогуць зрабіць дзеля таго, каб спыніць сітуацыю ад негатыўнага сцэнарыя. Таксама будуць сустрэчы ў Пентагоне, у Міністэрстве абароны Злучаных Штатаў. Ну і таксама ў іншых дзяржаўных органах. Таксама магчыма ў Радзе нацыянальнай бяспекі Злучаных Штатаў.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Artykuł Валерый Кавалеўскі: Галоўнае пытанне, якое тут абмяркоўваем, – гэта пагроза незалежнасці Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Московский городской транспорт на 100 процентов отечественный





Москва

Интерактив в помощь. «Учитель года Москвы» Морозова — об инновациях


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Мэр Москвы и глава Башкортостана подписали соглашение в рамках ПМЭФ



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Песня

Театр «Сказка» приглашает на грандиозное театральное шоу «Песни первых птиц»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Мастер-классы по созданию крафтовых украшений проходят в центре Москвы

Уверенная победа россиян на турнире ONE FRIDAY FIGHTS 66

Псковичка стала призером соревнований по прыжкам в высоту в Москве


Уимблдон

Уимблдон и Олимпиада? Что нужно знать о планах Рыбакиной после Ролан Гаррос



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Илья Авербух

Евгений Миронов, Ирина Пегова, Кристина Асмус, Илья Авербух, Елизавета Арзамасова и другие звезды не фестивале «НЕБО»



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России