Як у Нямеччыне праходзіць Дзень Перамогі?
Сітуацыю камэнтуе палітолаг Аляксандр Фрыдман, які знаходзіцца ў Нямеччыне.
Artykuł Як у Нямеччыне праходзіць Дзень Перамогі? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Суд у Берліне на фоне вайны ва Украіне адмяніў забарону на сцягі Украіны на тэрыторыі савецкіх помнікаў у сталіцы і ў непасрэднай блізкасці ад іх на 8 і 9 траўня. А вось сцягі Беларусі, Расеі і Чачні засталіся пад забаронай.
Сітуацыю камэнтуе палітолаг Аляксандр Фрыдман, які знаходзіцца ў Нямеччыне:
– Што тычыцца Берліна, сапраўды дзяржаўны сцяг Беларусі быў прыроўнены да прарасейскай сімволікі, разам, дарэчы, са сцягамі ДНР, ЛНР і сцягам Чачні. То бок беларускі дзяржаўны сцяг у Берліне быў сярод забароненай сімволікі, і, наколькі я разумею, так і засталося. Што гэта за людзі, якія выходзяць пад беларускімі сцягамі, тут цяжка сказаць, гэта могуць быць і мясцовыя беларусы, тыя людзі, якія паходзяць з Беларусі, але жывуць на тэрыторыі Германіі. Магчыма гэта проста дзеля расейскай прапаганды.
Па словах Аляксандра Фрыдмана, гэтыя майскія дні праходзяць у Берліне і памятных месцах Нямеччыны дастаткова спакойна і не з‘яўляюцца святочнымі на дзяржаўным узроўні. Прынамсі арганізатары акцый памяці ад расейскага боку адмовіліся ад удзелу «Бессмяротнага палка» і пазбягаюць абазначаць сябе сцягамі ў грамадскіх месцах як звычайна.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксандра Фрыдмана i Bild.
Artykuł Як у Нямеччыне праходзіць Дзень Перамогі? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.