Польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту паблізу беларускай мяжы
Польскія кіроўцы-дальнабойнікі пачынаюць акцыю пратэсту на мяжы з Беларусьсю. Яны хочуць блякаваць рух ля мытнага тэрмінала «Карошчын», разьмешчанага побач зь пераходам Кукурыкі — Казловічы.