Кулік: мы абавязаны ведаць і памятаць нашу гісторыю да самых дробязей
Аляксандр Кулік падкрэсліў, што Дзень Перамогі для кожнага беларуса - па-сапраўднаму свяшчэннае свята, паколькі 78 гадоў мірнага жыцця дасталіся нам неймавернымі намаганнямі і незлічонымі стратамі, а за магчымасць жыць у міры і згодзе беларусы заплацілі ў ваенныя гады высокую цану.