22 траўня пачнецца суд над Эдуардам Бабарыкам
Затрымалі Эдуарда Бабарыку 18 чэрвеня 2021 года. Паўгода ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, пасля яго перавялі ў менскае СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.
Artykuł 22 траўня пачнецца суд над Эдуардам Бабарыкам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Крымінальную справу будзе разглядаць Менскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Менскага раёна. Першае судовае паседжанне адбудзецца 22 траўня.
Эдуарда абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамозе ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Эдуард Бабарыка быў кіраўніком ініцыятыўнай групы свайго бацькі як прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Затрымалі Эдуарда Бабарыку 18 чэрвеня 2021 года. Паўгода ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, пасля яго перавялі ў менскае СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.
Бацьку Эдуарда Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне ён адбывае ў Наваполацку.
Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка.
Вясна
Artykuł 22 траўня пачнецца суд над Эдуардам Бабарыкам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.