На мяжы з Украінай у вёсках паставяць сырэны
Найбольшую колькасьць сыстэм апавяшчэньня плянуецца разьмясьціць у Гомельскім, Добрускім, Брагінскім, Лоеўскім, Нараўлянскім і Ельскім раёнах. Менавіта гэтыя раёны ў пачатку 2022 года сталі пляцдармам расейскіх войскаў для нападу на Ўкраіну.