Замежныя інвестары ў студзені-сакавіку ўклалі ў эканоміку Беларусі $3 млрд
Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (44,8 працэнта ад усіх інвестыцый), Кіпра (28,8 працэнта), Нідэрландаў (3,8 працэнта) і Германіі (3 працэнты). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $2,6 млрд, або 87,6 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.