Набліжаецца 21-е траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі
Вольга Гарбунова прапануе распавесці пра беларускіх палітзняволеных.
Artykuł Набліжаецца 21-е траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
21-га траўня па ўсітм свеце беларусы правядуць акцыі ў Дзень палітвязня ў Беларусі.
Далучыцца да акцый і распавесці гісторыі палітзняволеных беларусаў і беларусак заклікае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова:
– Мы заклікаем далучацца да гэтай кампаніі не толькі ў гарадах, дзе вы знаходзіцеся, але і ў сацсетках. Мне таксама важна было б заклікаць беларусак і беларусаў выйсці на вуліцы тых гарадоў, дзе мы будзем знаходзіцца 21-га траўня. Гэта дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Адзіны дзень у годзе, які з’яўляецца днём памяці, гэта дата гібелі Вітольда Ашурка ў калоніі. Гэта вялікая трагедыя, што цяпер у нас дадаюцца ўсё новыя і новыя імёны да спісу. Мы павінны паказаць усяму свету, што адбываецца.
Адпаведна Вольга Гарбунова прапануе асобна распавесці пра беларускіх палітзняволеных жанчын і развесіць у грамадскіх месцах адмысловыя плакаты. Акрамя гэтага ў Беластоку 16 траўня, а 18-й, у хабе „Новая Зямля” адбудуцца публічныя чытанні кнігі „Свабода і мысленне” палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, якому акуратна сёння спаўняецца 67 гадоў.
Раздрукаваць плакаты для распаўсюду ў Дзень палітвязня можна тут.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Набліжаецца 21-е траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.