Петрышэнка: выпускнікі падрыхтаваны для паспяховай здачы ЦЭ
Ігар Петрышэнка адзначыў, што сёння больш за 53 тыс. 11-класнікаў здаюць цэнтралізаваны экзамен па беларускай і рускай мовах. "Усе 144 пункты па краіне гатовы. Ва ўсіх адзіныя падыходы да арганізацыі работы. Думаю, што ўсе пытанні вырашаны адпаведнымі арганізацыйнымі камісіямі, педагогамі-прадметнікамі", - падкрэсліў ён.