Супраць палітзняволенага айцішніка, які з цяжкасцю ходзіць, завялі новую справу
У дзяцінстве Аляксею паставілі складаны дыягназ – гемафілічная поліартрапатыя. Гэта значыць, што ў яго праблемы з суставамі.
Artykuł Супраць палітзняволенага айцішніка, які з цяжкасцю ходзіць, завялі новую справу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Супраць асуджанага на 3 гады калоніі палітзняволенага IT-інжынера Аляксея Галоўкіна ўзбудзілі новую крымінальную справу, пішуць праваабаронцы «Вясны». Тэрмін яго зняволення павінны быў хутка скончыцца.
У дзяцінстве Аляксею паставілі складаны дыягназ – гемафілічная поліартрапатыя. Гэта значыць, што ў яго праблемы з суставамі. Ён з цяжкасцю ходзіць. Праваабаронцам вядома, што іншым асуджаным у калоніі забаранілі дапамагаць Аляксею. Вядома, што для медыцынскай экспертызы яго на месяц пераводзілі ў гродзенскую турму, але цяпер ягонае месцазнаходжанне ўдакладняецца. Палітвязень скончыў школу з залатым медалём і ВНУ – на выдатна.
Яго асудзілі на 3 гады калоніі. Па меркаванні беларускага суду, Аляксей вінаваты ў парушэнні арт. 366 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). З яго таксама спагналі маральную кампенсацыю. Якую менавіта крымінальную справу завялі на беларуса цяпер – невядома.
Artykuł Супраць палітзняволенага айцішніка, які з цяжкасцю ходзіць, завялі новую справу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.