Паэта Алеся Плотку ня ўпусьцілі ва Ўкраіну, нягледзячы на від на жыхарства: Мэтай візыту былі праекты на карысьць Украіны
Украінскія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе ў краіну беларускаму паэту і музыку Алесю Плотку. Не дапамог і дзейны кароткачасовы від на жыхарства, а таксама дадатковыя лісты ад дыпкорпусу.