У 58 раёнах Беларусі ўвялі забарону на наведванне лясоў
Таксама абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя практычна па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Artykuł У 58 раёнах Беларусі ўвялі забарону на наведванне лясоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Таксама абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя практычна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем Браслаўскага раёну. Гэта вынікае з інтэрактыўнай мапы Міністэрства лясной гаспадаркі.
Усяго забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 117 раёнах, у тым ліку:
у Берасцейскай вобласці – у 16 раёнах;
у Гарадзенскай вобласці – у 17 раёнах;
Свабодна хадзіць у лес можна толькі ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.
Нагадаем: забарона на наведванне лясоў азначае, што лясы нельга наведваць катэгарычна – у тым ліку для шпацыраў, адпачынку на прыродзе ды іншага. Таксама забараняецца ўезд транспарту, за выключэннем транспарту лесагаспадарчай установы, а таксама органаў, якія ажыццяўляюць кантроль.
Пры ўвядзенні абмежаванняў у лес хадзіць можна – на шпацыр ці збор грыбоў і ягадаў, але ездзіць, распальваць агонь катэгарычна забаронена. Таксама забараняецца праводзіць масавыя імпрэзы.
Artykuł У 58 раёнах Беларусі ўвялі забарону на наведванне лясоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.