У «віцебскіх Курапатах» знішчылі крыжы, шыльды і ўказальнікі да месцаў расстрэлаў
На думку Яна Дзяржаўцава, стваральніка ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты», гэта сведчыць пра арганізаваную дзейнасць уладаў, каб знішчыць памяць пра гэтае месца масавых расстрэлаў.
Artykuł У «віцебскіх Курапатах» знішчылі крыжы, шыльды і ўказальнікі да месцаў расстрэлаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Жалезныя апоры былі зрэзаныя, жалезная шыльда з надпісам «Мемарыял «Хайсы» знятая з балтоў, а рамка пагнутая, паведамляе „Віцебская вясна”.
На думку Яна Дзяржаўцава, стваральніка ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты», гэта сведчыць пра арганізаваную дзейнасць уладаў, каб знішчыць памяць пра гэтае месца масавых расстрэлаў.
Пра тое, што ў лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле мясцовыя жыхары знаходзяць выкінутыя з зямлі чалавечыя парэшткі, стала вядома яшчэ на пачатку 2000-х. 14 лістапада 2014 года тут першы раз ушанавалі памяць ахвяраў: у трох месцах, дзе былі самыя вялікія яміны з парэшткамі, усталявалі крыжы.
Artykuł У «віцебскіх Курапатах» знішчылі крыжы, шыльды і ўказальнікі да месцаў расстрэлаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.