Мацукевіч: Лукашэнка адкладае момант пераходу ўлады
У беларускім інфармацыйным поле апошнія некалькі дзён ідзе абмеркаванне таго, каму Лукашэнка перадасць уладу.
Artykuł Мацукевіч: Лукашэнка адкладае момант пераходу ўлады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У беларускім інфармацыйным поле апошнія некалькі дзён ідзе абмеркаванне таго, каму Лукашэнка перадасць уладу.
Пра гэта нашаму Радыё каментуе былы дыпламат, цяпер старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч:
– Сам Лукашэнка ў думках адкладае гэты момант, хаця і нельга сказаць, што і не рыхтуецца да гэтага, таму што адбыліся змены ў Канстытуцыі, дзе цяпер прапісана, каму і пры якіх умовах перадаецца ўлада. Цяпер яна перадаецца старшыні Савета Рэспублікі. Прыняты адмысловы ўказ на выпадак забойства прэзідэнта, у якім адзначаецца, што ўводзіцца надзвычайная сітуацыя і нават вайсковы стан, адбываецца паседжанне Савета бяспекі, на якім старшынствуе зноў-такі старшыня Савета Рэспублікі. Усё гэта гаворыць пра тое, што ў думках ён да гэтага гатовы.
На думку былога дыпламата, Лукашэнка рыхтуецца такім адмысловым чынам да выбараў 2025 году:
– Абсалютна не бачна пакуль, што ён прыступіў да рэалізацыі гэтай схемы, ці нейкай іншай. Я думаю, што ён хацеў бы працягнуць сваю кар’еру на пасадзе кіраўніка краіны. Напэўна плануе ўдзельнічаць у выбарах 2025 году. Але праблема з яго здароўем павінна падштурхнуць да думкі, што трэба неяк пачаць аперацыю «пераемнік».
Павел Мацукевіч упэўнены, што гэтая спецаперацыя мае вялікі шанец на выкананне яшчэ пры жыцці Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Мацукевіч: Лукашэнка адкладае момант пераходу ўлады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.