Дуда: Уключэнне Беларусі ў еўрапейскую сям’ю павінна стаць прыярытэтам для Рады Еўропы
Падчас саміту Рады Еўропы ў Рэйк’явіку Дуда заявіў, што неабходнай умовай для спынення вайны з'яўляецца падтрымка Украіны Захадам.
Artykuł Дуда: Уключэнне Беларусі ў еўрапейскую сям’ю павінна стаць прыярытэтам для Рады Еўропы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў пакараць вінаватых ва ўсіх ваенных злачынствах, здзейсненых ва Украіне.
Падчас саміту Рады Еўропы ў Рэйк’явіку Дуда заявіў, што неабходнай умовай для спынення вайны з’яўляецца падтрымка Украіны Захадам. Ён падкрэсліў, што Еўропа павінна дапамагчы тысячам украінскіх дзяцей, выкрадзеных Расеяй, вярнуцца дадому. Польскі прэзідэнт заклікаў падтрымаць лідараў дэмакратычнага руху Беларусі.
«Мы павінны ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага”, – адзначый Анджэй Дуда.
Як паведамлялася, галоўнае рашэнне саміту Рады Еўропы ў Рэйк’явіку — падрыхтоўка рэестру расейскіх злачынстваў ва Украіне. Гэта павінна дапамогчы ў аднаўленні краіны, а таксама прыцягненні да адказнасці аўтараў ваенных злачынстваў.
Прэзідэнт Польшчы лічыць, што „ўключэнне свабоднай Беларусі ў еўрапейскую сям’ю павінна стаць стратэгічным прыярытэтам для Савета Еўропы”. Гэта прагучала падчас дэбатаў „United for Europe” у рамках 4-га саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў РЕ ў Рэйк’явіку.
Artykuł Дуда: Уключэнне Беларусі ў еўрапейскую сям’ю павінна стаць прыярытэтам для Рады Еўропы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.