Канцлер Нямеччыны заклікаў падтрымліваць стасункі «з прадстаўнікамі іншай Беларусі і іншай Расеі»
На саміце Рады Эўропы кіраўнік нямецкага ўраду Оляф Шольц выказаўся за тое, каб не разбураць масты з прадстаўнікамі «іншай Расеі і іншай Беларусі», якія выступаюць супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, паведамляе DW.