Прэзыдэнт Польшчы: «Уключэньне вольнай Беларусі ў эўрапейскую сям’ю павінна быць стратэгічным прыярытэтам Рады Эўропы»
17 траўня падчас дэбатаў «United for Europe» у рамках саміту Рады Эўропы прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што «ўключэньне свабоднай Беларусі ў эўрапейскую сямʼю павінна быць стратэгічным прыярытэтам Рады Эўропы».