У судзе Гародні пройдзе пасяджэнне аб ліквідацыі «Ашмянскай цыганскай суполкі»
Ісцец па справе — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама.
Artykuł У судзе Гародні пройдзе пасяджэнне аб ліквідацыі «Ашмянскай цыганскай суполкі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гарадзенскім абласным судзе 26 траўня пройдзе пасяджэнне аб ліквідацыі раённага грамадскага аб’яднання «Ашмянская цыганская суполка».
Ісцец па справе — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама. Суддзя — Святлана Даўгашэй.
Арганізацыя зарэгістраваная з 2003 года. На 1 студзеня 2022 года ў ёй было 22 чалавекі, у 2014 — 30. Публічных мерапрыемстваў апошнім часам яны не праводзілі, піша Hrodna.life
Старшыня суполкі, ён жа барон — Артур Ягораў. Паведамляецца, што ўвогуле на Ашмяншчыне жыве больш за 200 прадстаўнікоў народнасці рома.
Artykuł У судзе Гародні пройдзе пасяджэнне аб ліквідацыі «Ашмянскай цыганскай суполкі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.