Беларускі добраахвотнік: вялікая колькасць беларусаў зараз ваюе ва Украіне
Беларускі добраахвотнік Васіль Верамейчык, былы намеснік «Волата» і «Брэста», лічыць, што беларусам ня трэба давяраць дзяржпрапагандзе.
Artykuł Беларускі добраахвотнік: вялікая колькасць беларусаў зараз ваюе ва Украіне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі добраахвотнік Васіль Верамейчык, былы намеснік «Волата» і «Брэста», лічыць, што беларусам ня трэба давяраць дзяржпрапагандзе.
Па яго словах, вялікая колькасць беларусаў зараз ваюе на фронце ва Ўкраіне:
-Полк прайшоў праз чатыры расколы, праз мноства ўнутраных праблем. Гэта такі шлях цяжкі, цярновы. Увесь час пішуць сэлфі-банда і гэтак далей, гэта ўсё хлусня. Батальён “Волат” ваюе ўвесь час. Многія хлопцы нават не ездзяць у Кіеў. Я магу сказаць, што батальён “Тэрор” таксама на фронце, таксама ваююць увесь час хлопцы. Мноства людзей з узнагародамі, мноства параненых.
На думку Васіля Верамейчыка, зараз паміж беларускімі падраздзяленнямі вельмі складаныя адносіны:
-Ніякага ўзаемадзеяння, наколькі я ведаю, няма. Акрамя асабістага ўзаемадзеяння паміж сабой. Бо ізноў жа, усе знаёмыя, усе добраахвотнікі. Увогуле, у штаба палка ёсць, на мой погляд, праблемы з камунікацыяй. Гэта бачна. Напрыклад, прадстаўнік палка не прыйшоў на выставу. Была ў Кіеве выстава, на якой мой пабрацім пан Рыцар быў, быў пан Урбановіч.
Васіль Верамейчык упэўнены, што праз Полк Каліноўскага і іншыя беларускія падраздзяленні прайшло больш за тысячу чалавек, а засталося на фронце каля 300.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускі добраахвотнік: вялікая колькасць беларусаў зараз ваюе ва Украіне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.