Малдова разглядае сяброўства ў Эўразьвязе як шчыт ад расейскай агрэсіі, — прэзыдэнтка Санду
Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што сяброўства ў Эўразьвязе — найлепшы спосаб для краіны абараніцца ад патэнцыйнай расейскай агрэсіі, а яе цяперашні статус нэўтралітэту заўсёды можа быць перагледжаны.