1000 дзён за кратамі бацькі і сына Ягора і Віталя Пракапчукоў
Яны праходзілі па крымінальных палітычна матываваных справах, звязаных з масавымі беспарадкамі ў Берасці.
Artykuł 1000 дзён за кратамі бацькі і сына Ягора і Віталя Пракапчукоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Звыш чым 1000 дзён за кратамі знаходзяцца палітвязні з Берасцейшчыны Ягор Пракапчук і Віталь Пракапчук. Яны праходзілі па крымінальных палітычна матываваных справах, звязаных з масавымі беспарадкамі.
Віталь і Ягор Пракапчукі – гэта бацька з сынам. Яны былі затрыманыя разам. Прад’яўленая частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або „Удзел у масавых беспарадках”.
Палітвязень Ягор Пракапчук быў асуджаны разам з васьмю іншым фігурантамі „карагоднай справы” ў сакавіку 2021 года. Прысуджана чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Праваабаронцам вядома, што ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар на тыдзень, нядаўна выйшаў з ШІЗА. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №22.
Палітвязень Віталь Пракапчук быў асуджаны ў межах той жа справы і прысуджаны той жа вырак – чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ліставаць да яго можна ў папраўчую калонію №3.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 1000 дзён за кратамі бацькі і сына Ягора і Віталя Пракапчукоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.