У Наваполацку прайшлі затрыманні лекараў
Чатыром лекарам прысудзілі суткі, пятай затрыманай - штраф 100 базавых велічынь. Усе лекары працуюць у бальніцы, куды прывозілі палітзняволенага Віктара Бабарыку.
Artykuł У Наваполацку прайшлі затрыманні лекараў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У цэнтральнай гарадской бальніцы Наваполацка 17 мая прайшлі масавыя затрыманні лекараў, паведаміў тэлеграм-канал «Белыя халаты».
Сярод затрыманых называюцца хірург Міхаіл Пачкоўскі, уролаг Павел Стальмакоў, фельчар хуткай дапамогі Наталля Першынёнак, супрацоўніца УГД Ала Стальмакова, загадчыца аддзялення гінекалогіі Ірына Васільева.
Паводле звестак канала, Пачкоўскаму і Стальмакову прысудзілі па 15 сутак, Першынёнак і Васільевай — па 10 сутак, Стальмаковай — штраф 100 базавых велічынь.
Па інфармацыі праваабаронцаў, іх справы разглядала суддзя Зінаіда Балаболава. Міхаіла, Паўла і Ірыну абвінавачвалі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), Наталлю і Алу — паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).
Адзначым, што ўсе лекары працуюць у бальніцы, куды прывозілі палітзняволенага Віктара Бабарыку.
Artykuł У Наваполацку прайшлі затрыманні лекараў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.