У Варшаве стварылі мэмарыял у гонар усіх загінулых беларускіх ваяроў
З ініцыятывы беларусаў Варшавы, падтрыманай палком Каліноўскага, на пляцоўцы каля Музэю вольнай Беларусі створаны часовы мэмарыял у гонар герояў Беларусі. Пра гэта паведаміла Свабодзе прэсавая служба Музэю вольнай Беларусі.