Расьсьледаваньне: Расея ў абыход санкцый закупляе праз Казахстан мікрачыпы і дроны DJI для вайны ва Ўкраіне
Расейская абаронная прамысловасьць і Мінабароны РФ працягваюць, нягледзячы на санкцыі, атрымліваць мікраэлектроніку і бесьпілётнікі праз казахстанскія кампаніі, высьветлілі журналісты «Важных историй», OCCRP і Der Spiegel.