Грузінская авіякампанія абвясьціла прэзыдэнтку Грузіі пэрсонай нон грата
Пасьля таго, як прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі абвясьціла байкот грузінскай кампаніі Georgian Airways за палёты ў Расею, дырэктар кампаніі Тамаз Гаяшвілі заявіў, што палітыку не дазволяць падняцца на борт самалётаў авіякампаніі, пакуль яна «не папросіць прабачэньня ў грузінскага народу».