Байдэн: ЗША дадуць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі, а Зяленскі абяцаў не выкарыстоўваць F-16 на тэрыторыі Расеі
ЗША выдзеляць Украіне чарговы пакет ваеннай дапамогі на суму $375 млн. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн на сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім падчас саміту G7 у горадзе Хірасіма ў Японіі.