Кіраўнік нямецкай выведкі: Расея ўсё яшчэ ў стане весьці доўгую вайну, дзяржаўная сыстэма не захісталася
У структуры расейскай улады на чале з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным пакуль няма ніякіх бачных расколінаў, заявіў кіраўнік зьнешняй выведкі Нямеччыны Бруна Каль, ня выключыўшы адначасова, што сыстэма можа разбурыцца.