Да журналіста Анатоля Гатоўчыца зноў прыходзілі міліцыянты
Пачынаючы з 2020 года, гэта ўжо шосты візіт міліцыі ў кватэру да Гатоўчыца, чатыры з іх былі з вобшукам і выняткам тэлефонаў, камп’ютараў, фотаапаратаў, дыктафонаў.
Artykuł Да журналіста Анатоля Гатоўчыца зноў прыходзілі міліцыянты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гомелі блізу 21 гадзіны вечара 23 траўня ў кватэру да журналіста Анатоля Гатоўчыца прыйшлі двое міліцыянтаў. Пра гэта паведамілі суседзі. Як стала вядома, гэта былі супрацоўнікі роты патрульна-паставой службы Цэнтральнага РАУС Гомеля, паведамляе БАЖ.
Як распавядаюць сябры журналіста, яны цікавіліся, ці падпісаны Гатоўчыц на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы. Пры гэтым паказвалі прадпісанне начальніка аддзела РАУС Валерыя Зданевіча, дзе міліцыянерам загадвалася высвятляць, ці не здаецца кватэра ў наём.