Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад беларускага грамадзянства
Гэта яна зрабіла на знак пратэсту за жорсткія катаванні яе ў Зарэчанскай жаночай калоніі №24 для рэцыдывістак.
Artykuł Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад беларускага грамадзянства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Як стала вядома, палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад беларускага грамадзянства на знак пратэсту за жорсткія катаванні яе ў Зарэчанскай жаночай калоніі №24 для рэцыдывістак.
Кажа яе муж, Андрэй Шарэнда:
– Многія кажуць, што больш 10 дзён вытрымаць у ШІЗА проста немагчыма. А Паліна толькі за гэтых 5 месяцаў правяла там 120 дзён. Я думаю, што стан здароўя ў Паліны вельмі пагоршыўся, дайшло да таго, што ёй проста цяжка хадзіць. Таксама ў яе вельмі моцна сапсаваўся зрок. Ужо амаль паўтары гады адмаўляюць ёй у прыёме неабходных ёй медычных прэпаратаў. Але Паліна падкрэслівае, што нягледзячы на адмову ад грамадзянства рэжыму Лукашэнкі,яна працягвае з’яўляцца сапраўднай патрыёткай сваёй Радзімы – Беларусі.
Паліна Шарэнда-Панасюк таксама паставіла ў вядомасць акупацыйную ўладу, што не будзе падпарадкоўвацца яе законам і патрабаванням. Паліну вывезлі з калоніі і вядома толькі, што накіравалі на псіхіятрычную экспертызу. Куды менавіта – невядома. Таксама палітзняволеная перадала на волю просьбу да замежных арганізацый і праваабаронцаў сачыць за яе лёсам і зрабіць усё магчымае, каб вызваліць яе і ўсіх палітзняволеных з беларускіх канцлагераў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад беларускага грамадзянства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.