Васіль Верамейчык: Міраслаў – герой
10 дзён таму пад Бахмутам ва Украіне загінуў адзін з былых лідараў «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі.
Artykuł Васіль Верамейчык: Міраслаў – герой pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
10 дзён таму пад Бахмутам ва Украіне загінуў адзін з былых лідараў «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі, які апошнім часам ваяваў у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага.
Пра тое, кім быў для яго Міраслаў, згадвае яго былы камандзір Васіль «Пацук» Верамейчык:
– Гэта трагедыя, таму што гэта быў чалавек-герой, чалавек-ідэаліст, быў максімальна інтэлігентны чалавек у вельмі простых рэчах. Ён не хацеў прызначэнняў на нейкія вышэйшыя пасады. Ён хацеў займацца справай, рабіць справу, выратоўваць Украіну, працаваць дзеля будучай Беларусі.
Васіль згадвае цікавыя моманты з жыцця Міраслава Лазоўскага:
– Вельмі смешна было, калі ён адмаўляўся, і гэта было не адзін раз у крэпасці “Брэст”, класціся спаць, таму што выконваў свае абавязкі. А такія выпадкі былі шмат разоў. І шмат разоў мне даводзілася прымушаць чалавека класціся спаць. Адбіраючы ў яго тэлефон, адбіраючы дзве рацыі, амаль што адбіраючы ў яго аўтамат.
Разам з Міраславам загінулі яшчэ чатыры беларускія добрахвотнікі, целы якіх так і засталіся ляжаць пад абрынутым домам у Бахмуце. Пахаванне Міраслава Лазоўскага адбываецца ў Кіеве.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Васіль Верамейчык: Міраслаў – герой pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.