Савет Рэспублікі назваў заходнія санкцыі супраць Беларусі праявай «нацысцкай ідэалёгіі расавай перавагі»
У прынятай 26 траўня Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі заяве «ў сувязі з узмацненьнем палітыкі адмаўленьня гераічнай Перамогі савецкага народу над фашызмам» праводзяцца паралелі паміж нацысцкай ідэалёгіяй расавай перавагі і палітыкай увядзеньня санкцый.