Павел Усаў: Хада размяшчэння ядзернай зброі – азначае поўны ваенны кантроль Расеі на Беларуссю
Паводле эесперта, асноўнай пагрозай для Беларусі застаецца ўдар ядзернай зброяй па беларускай тэрыторыі ў адказ на ваенныя манеўры Расеі падчас вайны ва Украіне.
Artykuł Павел Усаў: Хада размяшчэння ядзернай зброі – азначае поўны ваенны кантроль Расеі на Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
25-га траўня міністры абароны Беларусі і Расеі падпісалі дакументы аб парадку і ўмовах размяшчэння ў Беларусі нестратэгічнай ядзернай зброі.
Пры гэтым кантроль за ядзернай зброяй і рашэнне аб яго прымяненні застаецца за Масквой. А сёння Лукашэнка заявіў журналістам, што перамяшчэнне расейскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь ужо пачалося. Сітуацыю каментуе палітолаг Павел Усаў:
– То, што адбываецца ў Беларусі – гэта рэалізацыя планаў Расеі па рэалізацыі захопу тэрыторыі краіны. Мы павінны казаць гэта ўпрост і дакладна. Армія падпарадкавана расейскай палітычнай вярхушцы, тэрыторыя захоплена, і на гэтай тэрыторыі нягледзячы на нейкія фармальныя падпісаныя акты, якія з’яўляюцца толькі юрыдычным элементам нейкай гібрыднай дэманстрацыі суверэннасці Беларусі, існуе факт – тэрыторыя краіны захоплена.
Паводле Паўла Усава, асноўнай пагрозай для Беларусі застаецца ўдар ядзернай зброяй па беларускай тэрыторыі ў адказ на ваенныя манеўры і атакі Расеі падчас вайны ва Украіне. Пры гэтым аналітык не адмаўляе псіхалагічнага ціску Расеі такімі дзеяннямі на Захад і Украіну.
Фота аўтара БелТА:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Павел Усаў: Хада размяшчэння ядзернай зброі – азначае поўны ваенны кантроль Расеі на Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.