Штучны інтэлект стварыў кліп на «Купалінку»
"Гэтай працай хочам сказаць, што нягледзячы на цяжкія часы, беларуская мова і культура ўсё роўна будуць жыць", – кажуць музыкі NaviBand.
Artykuł Штучны інтэлект стварыў кліп на «Купалінку» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гурт NaviBand прэзентаваў кліп «Kupalinka» – гэта першае беларускае музычнае відэа, створанае з дапамогай штучнага інтэлекта (AI).
У відэа можна сустрэць нацыянальныя матывы, якія пераўтвараюцца і знікаюць у міжгалактычнай прасторы. Яно пераносіць гледачоў у чароўны сусвет Купальскай ночы. Аўтар кліпа і музычнай апрацоўкі музыка і крэатыўны прадзюсар гурта Аляксандр Табольскі.
«Гэтай працай хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаванні і цяжкія часы, беларуская мова і песня, беларускія традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць, – кажуць музыкі NaviBand. – Мы шчыра лічым, што мелодыя песні «Kupalinka» – адна з найлепшых у свеце. Яна ідэальная. Гэта дыямэнт беларускай культуры, які кранае з першых нотаў».
28 траўня NaviBand грае вялікі сольны канцэрт у Варшаве ў клубе Nieba. Квіткі ад 119 злотых. Пачатак а 20-й.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Штучны інтэлект стварыў кліп на «Купалінку» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.