У Варшаве адбылася прэзентацыя трэцяга тому кнігі прысвечанай нацыянальнай ідэі
Выданне мае назву «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» і заснаванае на 67 інтэрв'ю.
Artykuł У Варшаве адбылася прэзентацыя трэцяга тому кнігі прысвечанай нацыянальнай ідэі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Выданне мае назву «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» і заснаванае на 67 інтэрв’ю, якія аўтар кнігі, журналіст Зміцер Лукашук правёў у межах праграмы на «Ідэя Х».
Ён распавёў, чым кніга адметная для яго.
– Адметная некалькімі момантамі: пачнем з таго, што гэты цыкл праграм я ўжо рабіў і запісваў адзін, без майго колішняга суаўтара, Максіма Гарунова. Яшчэ адзін момант – тут пераважна, за адным маленькім выключэннем людзі, якія на дадзены момант не жывуць у Беларусі. Гэта беларусы якія знаходзяцца ў выгнанні, ваююць ва Украіне, ці беларусы з тых беларускіх дыяспар, якія ўжо даўно з’ехалі з краіны, раскіданыя па ўсім свеце, якім да гэтага часу баліць беларускае пытанне.
У прэзентацыі выдання ў Варшаве прынялі ўдзел героі кнігі, сярод якіх – Вольга Кавалькова, Цімафей Акудовіч, Сяржук Доўгушаў ды іншыя.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве адбылася прэзентацыя трэцяга тому кнігі прысвечанай нацыянальнай ідэі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.