«Час вяртаць сваё». Залужны апублікаваў відэа з заклікам «блаславіць рашучы наступ»
Многія СМІ і карыстальнікі сацсетак у суботу зьвярнулі ўвагу на відэа, апублікаванае на афіцыйных каналах галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерыя Залужнага. Ролік апублікавалі таксама афіцыйныя каналы УСУ.